06-03, 13:14

Новая праграма абслугоўвання кліентаў

ЗАТ "Альфа-банк" прадстаўляе прэміяльную праграму абслугоўвання кліентаў Golden Alfa. Пра гэта паведаміў 5 сакавіка на прэс-канферэнцыі ў Мінску дырэктар па рознічным бізнесе банка Ігар Лахмакоў.

Паводле яго слоў, сутнасць праграмы — скідкі і прэферэнцыі кліентам — уладальнікам карт MasterCard Gold і Visa Gold у шэрагу буйных прадпрыемстваў гандлю і сэрвісу Беларусі. Гэта найперш рэстараны, гатэлі, магазіны, клубы, салоны прыгажосці.

Акрамя пераваг для ўладальнікаў карт, праграма выгадная арганізацыям — партнёрам банка, якія далучыліся да яе, падкрэсліў Лахмакоў. Яна дазваляе прадпрыемствам гандлю і сэрвісу павялічыць продажы і паменшыць канкурэнцыю. ЗАТ "Альфа-Банк" разлічвае, што ў перспектыве колькасць партнёраў праграмы пашырыцца.

Як адзначыў прадстаўнік ЗАТ "Альфа-Банк", новая паслуга адпавядае ўмовам Дзяржаўнай праграмы развіцця банкаўскага сектара эканомікі Беларусі і Канцэпцыі развіцця безнаяўных разлікаў у нацыянальных банках, згодна з якімі доля безнаяўных разлікаў павінна скласці да 30%.

- У рамках гэтай праграмы ўлічваюцца інтарэсы ўсіх бакоў: і кліентаў, і ўдзельнікаў, і падтрымка дзяржаўных праграм,
— адзначыў Лахмакоў. Паводле яго слоў, у 2010 годзе адным з кірункаў развіцця "Альфа-Банка" стане стварэнне і прасоўванне эксклюзіўных праграм для абслугоўвання кліентаў.

ЗАТ "Альфа-Банк" (Беларусь) заснавана ў студзені 1999 года (да лістапада 2008 года — ЗАТ "Банк міжнароднага гандлю і інвестыцый") і ўваходзіць у міжнародную банкаўскую групу "Альфа-Банк". Асноўным акцыянерам банка з доляй звыш 93% з'яўляецца кансорцыум "Альфа-Груп". "Альфа-Банк" аказвае паслугі праз цэнтральны офіс у Мінску і 15 аддзяленняў па ўсёй краіне. Па стане на 1 лістапада 2009 года чыстыя актывы банка склалі 756,8 млрд. рублёў. Нарматыўны капітал банка — больш чым 106,6 млрд. рублёў, ці 26,4 млн. еўра, паведамляе БелаПАН

Каментары

/ дадаць каментар /
Тэма:
Імя: *
Тэкст: *
Увядзіце код: *
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя