04-03, 09:45

100% ільготны крэдыт толькі на нарматыў крэдытуемай плошчы

Павялічаны да 100 працэнтаў ільготны крэдыт на будаўніцтва (рэканструкцыю) жылля распаўсюджваецца толькі на нарматыў крэдытуемай плошчы.

Пра гэта заявіла першы намеснік старшыні праўлення ААТ "ААБ Беларусбанк" Валянціна Лук'яненка, каментуючы ўказ нумар 120, які ўносіць дапаўненні і змяненні ва ўказ ад 14 красавіка 2000 года нумар 185.

Як адзначыла Валянціна Лук'яненка, ільготны крэдыт на будаўніцтва жылля ў Беларусі, які гэтым указам павялічаны да 100 працэнтаў, распаўсюджваецца на новыя крэдытныя дагаворы, якія заключаюцца, і на дагаворы па будаўніцтве жылых памяшканняў, што не ўведзены ў дзеянне па стане на 1 сакавіка 2010 года. Таксама гэта датычыцца крэдытных дагавораў на будаўніцтва дамоў, якія не ўведзены ў эксплуатацыю да 1 студзеня 2010 года. "Напрыклад, крэдытны дагавор заключаны 20 верасня 2009 года. З гэтага моманту мы пералічым крэдыт, і замест 90 працэнтаў ільготнага крэдыту грамадзянін атрымае 100 працэнтаў", - растлумачыла першы намеснік старшыні праўлення ААТ "ААБ Беларусбанк".

Пры гэтым яна звярнула асаблівую ўвагу, што льготны крэдыт распаўсюджваецца толькі на нарматыў ільготна крэдытуемай плошчы жылога памяшкання тыпавых спажывецкіх якасцей. Гэта значыць, калі сям'я з трох чалавек будуе кватэру плошчай 72 кв. м, значыць стопрацэнтны льготны крэдыт будзе выдадзены на 60 кв. м: 20 кв. м на аднаго чалавека. Такім чынам, толькі 60 кв. м можна набыць за 100-працэнтны льготны крэдыт, а астатнія 12 кв. м сям'і неабходна аплачваць за кошт уласных сродкаў.

Калі кошт жылля тыпавых спажывецкіх якасцей ніжэйшы, чым фактычны кошт будуемай кватэры, розніцу паміж фактычным коштам і коштам нарматыву льготна крэдытуемай плошчы жылога памяшкання тыпавых спажывецкіх якасцей грамадзянін таксама аплачвае са сваіх сродкаў, паведамляе БелТА.

Каментары

/ дадаць каментар /
Тэма:
Імя: *
Тэкст: *
Увядзіце код: *
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя