На Гарадзеншчыне расце запазычанасць прадпрымальнікаў перад дзяржавай і падвышаецца колькасць парушэнняў, выяўленых падатковай інспекцыяй у іх дзейнасці.
У параўнанні з пачаткам года запазычанасць прадпрымальнікаў Прынёмання перад бюджэтам павялічылася больш як на 4 мільярды беларускіх рублёў,што на думку самых прадстаўнікоў малога бізнэсу з’яўляецца перад усім яскравым паказчыкам іхняга сённяшняга стану і ўзаемаадносінаў з дзяржавай:
"Падаткі павысіліся, павысіліся за кошт курсу еура, а калі павысіца стаўка адзінага падатку павышаюцца і павышаецца арэнда. Для некаторых гэта ўжо будзе непадёмным, непад'ёмнае падаткаабкладанне і арэнда"
Негледзячы на істотнае скарачэнне колькасьці праверак, прадстаўнікі падатковай інспекцыі канстатуюць значнае падвышэнне колькаксці выяўленых правапарушэнняў падчас правядзення праверак:у параўнанні з мінулым годам лічба станоўчых вынікаў павялічылася амаль на 20 адсоткаў.
Ян Роман, Радыё Рацыя.






Каментары