У Мінску класіка нямога кіно

Тапёрскае майстэрства адраджаецца ў Мінску ўпершыню за амаль 80 год. Прафесія тапёра знікла з прыходам гукавых кінафільмаў, а таму знікла патрэба ў музычнай агучцы стужак.
Апошняе выпраўленне: 21.05.2010 18:38

Малады фронт запрашае Мінюст на свой з'езд

Малады Фронт накіраваў запрашэнне ў Міністэрства Юстыцыі на ўстаноўчы з’езд свайго моладзевага аб'яднання, паведаміў прэс-сакратар “Маладога фронту” Станіслаў Стэсік. Рэгістрацыйны сход арганізацыі адбудзецца 30 траўня, і маладафронтаўцы вырашылі паказаць, што яны гатовыя ісці на кантакт з Мінюстам.
Апошняе выпраўленне: 21.05.2010 17:28

Захацелі – дазволілі, захацелі - забаранілі

Супрацоўнікі Маскоўскага РАУС горада Брэста скасавалі дазвол на нашэнне газавага пісталета і канфіскавалі сам пісталет у каардынатара руху “За свабоду” па Брэсту Дзяніса Турчыняка. Падставай для такіх дзеянняў міліцыі паслужыла адміністрацыйная справа супраць Дзяніса Турчыняка, прыцыягненне да якой адбылося год таму.
Апошняе выпраўленне: 21.05.2010 17:17

Уладзімір Някляеў не спадзяваўся выйсці на волю так рана

Уладзімір Някляеў быў гатовы і да больш жорсткага варыянту развіцця падзеяў – па словах лідэра грамадскай кампаніі “Гавары праўду!”, які быў затрыманы ў аўторак 18 траўня, ён ужо рыхтаваўся як найменш да трохгадовага тэрміну зняволення.
Апошняе выпраўленне: 21.05.2010 15:08

Новая кніга паэзіі Валерыі Куставай

Беларуская паэтка новай генерацыі, вядомая аматарам паэзіі як у Беларусі, так і па-за яе межамі, Валерыя Кустава рыхтуе да выхаду новую кнігу сваіх вершаў. Як зазначыла аўтарка, канцэпцыя вывераная, кніга ўжо складзеная і знаходзіцца на рэдактуры, пасля чаго пойдзе на афармленне і ў друк.
Апошняе выпраўленне: 21.05.2010 15:22

Швецыя згуляе з Чэхіяй, а Расія — з Германіяй

У паўфіналах 74-га чэмпіянату свету па хакеі ў Германіі 22 мая Швецыя згуляе з Чэхіяй, а Расія — з гаспадарамі першынства. Зборная Беларусі ў плей-оф не трапіла, заняўшы пятае месца ў групе Е і 10-е ў агульнай табліцы.
Апошняе выпраўленне: 21.05.2010 13:45

Някляеў, Вазняк і Дзмітрыеў на волі (абнаўляецца)

Усе затрыманыя актывісты грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду" былі вызваленыя каля першай гадзіны паводле беларускага часу. Міліцыянты пакінулі іх у цэнтры Мінска без асабістых рэчаў. Ніякіх абвінавачванняў ім не было выстаўлена.
Апошняе выпраўленне: 21.05.2010 13:33

Газпром можа абмежаваць пастаўкі газу ў Беларусь

"Газпром" можа абмежаваць пастаўкі газу ў Беларусь, калі яна не верне запазычанасць перад манапалістам у памеры 137 млн. долараў, паведамляюць расійскія "Ведомости" са спасылкай на крыніцы, блізкія да газавага канцэрна.
Апошняе выпраўленне: 21.05.2010 13:03

Сяргей Мартынаў у Сопаце абмяркуе “Усходняе партнёрства”

Міністар замежных справаў Беларусі Сяргей Мартынаў прыме ўдзел у нефармальнай сустрэчы кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў краін-удзельніц “Усходняга партнёрства”, якое пройдзе 24 траўня ў Сопаце.
Апошняе выпраўленне: 21.05.2010 12:46

Кампанія “Гавары праўду!” працягне сваю працу

Нягледзячы на націск уладаў, актывісты грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду!” працягваюць сваю працу. Вобыскі і затрыманні больш як 30 актывістаў кампаніі прайшлі адначасова ў 12 гарадах Беларусі, разгромлены і апячатаны офіс установы. Нягледзячы на гэта, па словах каардынатара кампаніі Аляксандра Фядуты, праца кампаніі будзе працягнута.
Апошняе выпраўленне: 21.05.2010 12:20

Гродзенцы спадзяюцца на лепшыя змены

Гродзенцы выказваюць спадзяванні на тое, што з прыходам новага кіраўніка абласной вертыкалі Сямёна Шапіры спыніцца руйнаванне горада над Нёманам, якое набыло шырокі размах пры былым старшыні аблвыканкама Уладзіміры Саўчанку.
Апошняе выпраўленне: 21.05.2010 11:37

БАЖ салідарная з лідэрамі кампаніі "Гавары праўду"

Прадстаўнікі Беларускай асацыяцыі журналістаў выказваюць катэгарычны пратэст супраць дзеянняў улады ў дачыненні лідэраў кампаніі “Гавары праўду!”. Па словах намесніка старшыні БАЖ Андрэя Аляксандрава, сябры журналісцкай супольнасці не бачаць у дзеяннях затрыманых складу крымінальнага злачынства, а тым больш падставаў для ўзяцця пад варту.
Апошняе выпраўленне: 21.05.2010 11:10

У Гродне прэзентавалі "Другую Гародню"

Прэзентацыя чарговага нумару “Архэ” ў Гродне прайшла з удзелам выдаўцоў і шматлікіх аўтараў. Гэты нумар носіць назву – "Другая Гародня", і як лічыць галоўны рэдактар часопіса Валер Булгакаў, адлюстроўвае розныя, для многіх невядомыя старонкі гісторыі гэтага горада.
Апошняе выпраўленне: 21.05.2010 09:52

Польскі Сейм ратыфікаваў дамову аб малым памежным руху

Як толькі што стала вядома, польскі Сейм адзінагалосна ратыфікаваў пагадненне аб малым памежным руху з Беларуссю. Аб гэтым Рацыі паведаміў дэпутат ад Грамадзянскай платформы Роберт Тышкевіч.
Апошняе выпраўленне: 20.05.2010 21:53

''Грамадоўцы'' заклікаюць да салідарнасці

Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя Грамада просіць праявіць салідарнасць з рэпрэсаванымі актывістамі. Прэзідыум партыі накіраваў зварот Сацыял-дэмакратычным і сацыялістычным партыям Сацыялістычнага Інтэрнацыяналу, а таксама Партыі Еўрапейскіх сацыялістаў.
Апошняе выпраўленне: 21.05.2010 13:44
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя