“Пункціры” – штотыднёвая паліталягічна-сатырыстычная праграма ў стылі “інфармацыйны арт”. Асновай выпускаў “Пункціраў” зьяўляюцца найбольш рэзанансныя падзеі тыдня з пункта гледжаньня харызматычных вядучых Аляксандра Каверкава і Тацяны Парашунтавай. Ацэнка пэрсаналіяў і зьяваў адбываецца з пазыцыі посткаляніяльнага сьцёбу і публіцыстычнага экстрэмізму.
У кожным выпуску “Пункціраў” аўтары разважаюць наконт бягучай сацыяльна-палітычнай сытуацыі ў краіне, а таксама займаюцца вельмі няўдзячнай справай – прагназаваньнем. Праўда, футуралягічныя высновы робяцца вельмі асьцярожна, таму што беларуская палітыка – зьява малапрадказальная, бо матывацыя ейных асноўных актараў цяжка ўпісваецца ў рацыянальныя тлумачальныя схемы і ўцямныя канцэпцыі.
Героі праграмы ня маюць дачыненьня да сапраўдных асобаў, усе супадзеньні маюць выпадковы характар.






Каментары