02-09, 11:39

Словы з музыкай

Аўтар: Ілёна Карпюк

Жыццё складаецца з двох пластаў: слоў ды музыкі. Шум дрэў гэта ўжо музыка, размова гэта вынік абмену слоў. Бывае, што адно з другім зыходзіцца, калі адмыслова – паўстае песня.

Песні, песенькі, прыпевы, кампазіцыі – усе формы можна сустрэць ў праграме “Словы з музыкай”. Няма тут ніякіх межаў, ні стылістычных, ні фармальных. Хаця асновай заўсёды будзе аўтарская песня як першапачатковая, асноўная, самая простая ў форме, але не па змесце, то побач яе можна пачуць соўл, джаз, рок, блюз і іх усялякія варыянты. Не забываем пра актуальныя падзеі ў канцэртным ды фэстывальным жыцці, рэляцыі, размовы, каментары, жывы кантакт са словам і музыкай. З асаблівай уважлівасцю сочым таксама за беларускім словам у музыцы.

Усё пад лозунгам настрою ды людской камунікацыі, бо чым з’яўляецца песня без слухачоў.

“Словы з музыкай” чакаюць Вас кожную пятніцу, 19.05 па польскім часе ды 20.05 па беларускім, а я чакаю Вашых галасоў у сваёй музычнай вёсцы па адрасе: ilovillage@gmail.com ды на Skype па логіне: basovka10

 


 

20 сакавіка ў Словах з музыкай...

20 сакавіка спаўняецца роўна два гады з моманту калі ў эфіры Радыё Рацыя з'явілася праграма Словы з музыкай.

З гэтай нагоды сустрэнемся з большасцю гасцей, якія паяўляліся ў праграме ды пачуем шмат песень, слоў, мелодыяў, якія былі з намі на працягу гэтых дзвух гадоў.

Запрашаем!

Каментары

/ дадаць каментар /
Тэма:
Імя: *
Тэкст: *
Увядзіце код: *
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя