Панядзелак

01-09, 22:32

Палітыка de facto

Аўтар: Натальля Якавенка

De facto – тое, што адбываецца на самой справе. Палітыка de facto – тое, што насамрэч стаіць за палітычнымі падзеямі і палітычнымі рашэннямі. Штотыдзень па панядзелках а 12.40 і 23.40 ды па суботах а 9.40 па беларускім часе -- самае цікавае з унутранай палітыкі Беларусі, тое, што на першы погляд не бачна за афіцыйнымі тлумачэннямі і прыгожымі фразамі палітыкаў.

25-07, 23:26

Сусветны хіт ад DJ Zona

Аўтар: DJ Zona

Самыя актуальныя сусьветныя хіты. Альбомы якія якраз з'яўляюцца ў музычных крамах сьвету. Інфармацыі ды плёткі пра самыя магутныя зоркі сусветнай поп-рок сцэны.

22-07, 23:55

Тыдзень у Еўропе

Аўтар: Паліна Прысмакова

Тое, што не знайшоў на старонках беларускай прэсы. Незалежныя меркаванні журналістаў свабоднай Эўропы пра бягучыя падзеі.
Брытанская The Times, нямецкая Die Welt, аўстрыйская Die Presse, французкая Le Figaro, італьянская la Repubblica, гішпанская El Pais, амерыканская The Wallstreet Journal і шматлікія іншыя выданні на нашым інфармацыйным фронце. Праз усю гадзіну толькі заходняя прэса і толькі замежная музыка. Навіны Эўропы, навіны свету, а таксама больш падрабязнае дасье самай гарачай падзеі тыдня вачыма сусветных спецыялістаў.
Запрашаю штонядзелю ды штопанядзелак а 15:10!

Аўторак

25-07, 23:31

Жывая чытанка

Аўтар: Сяргей Будкін

"Жывая чытанка" - літаратурна-музычны праект Радыё Рацыя.
З навінкамі беларускай літаратуры слухачоў знаёмяць самі аўтары твораў - паэты, пісьменьнікі, публіцысты. Героі "Жывой чытанкі" самі абіраюць месца чытання ды самі замаўляюць музыку.

23-07, 01:37

Людзмі звацца

Аўтар: Яніна Стэфанчук і Жорж Кунцэвіч

Штотыднёвая праваабрончая праграма “Людзьмі звацца!” гучыць на хвалях Радыё Рацыі кожны аўторак і асьвятляе падзеі на Беларусі, датычныя правоў чалавека. Праграма складаецца з чатырох паасобных рубрык і закранае наступныя тэмы – хроніка перасьледу за тыдзень, аналіз артыкулаў Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, інтэрвію з асобай – змагаром за дэмакратычныя каштоўнасьці і асьвятленьне выбарчай кампаніі.

22-07, 21:25

Музыка тыдня

Аўтар: Сяргей Будкін

Самыя гарачыя навіны беларускай музычнай сцэны, апошнія айчынныя рэлізы і лідэры продажаў, музычныя рарытэты і хіты на ўсе часы. Будзьце ў курсе і слухайце беларускае!

Серада

01-10, 16:32

Інтэлектуальная сфера

Аўтар: Кірыл Смяглікаў

Інфармацыя «Сферы» можа быць самой рознай, як сур'ёзнай, так і кур'ёзнай. Як проста цікаўнай, так і жыццёва неабходнай, валодаючы якой можна кіраваць светам (як ні банальна гэта гучыць). «Інтэлектуальная сфера» дзівіць, забаўляе і нават папярэджвае, тым самым, узбройваючы слухача ведамі аб будучыні, сучаснасці і мінулым.

02-09, 10:52

Аўта топ

Аўтар: Радаслаў Дамброўскі

Праграма ў якой знаёмім слухачоў з навінамі на мота-рынку, новаўвядзеннямі ў аўтамабільнай тэхніцы. Адсочваем вынікі аўтагонак, рэйтынгі кіроўцаў ды раскрываем мотасхільнасці вядомых людзей. Што варта зрабіць дзеля паляпшэння вашых аўтамабіляў ды чаго трэба пазбягаць каб карыстацца імі як мага дажэй ды з задавальненнем.

23-07, 01:18

Краязнаўчыя кропкі

Аўтар: Уладзімір Хільмановіч

Калі вам хочацца адчуць старасьвецкі дух ранейшай Беларусі, той Беларусі, якая напэўна ўжо адышла ў нябыт, вам варта наведаць мястэчка Гальшаны. Ад самой назвы ўжо нібы патыхае сівой даўніной. І сапраўды пачаткі Гальшанаў сягаюць у тыя часы, калі на нашай зямлі валадарылі напаўлегендарныя князі, што закладалі падмуркі ВКЛ.

Чацвер

05-10, 16:57

На праспекце

Аўтар: Паша Бярозавы

Берасце - беларускія вароты ў Еўрасаюз. Людзі ў гэтым горадзе жылі пад Польшчай ды Расіяй, у складзе СССР, разам з гэтым назапашвалі і аб'ядноўвалі традыцыі і менталітэт украінцаў, беларусаў, рускіх, палякаў ды габрэяў. Як і чым жывуць берасцейцы сёння, што думаюць і як ставяцца да сучасных працэсаў у Еўропе, Беларусі і родным горадзе слухайце ў аўтарскай праграме Пашы Бярозавага "На праспекце".

05-10, 16:14

З джаза да Баха

«З джаза да Баха» - праграма, якая прэзентуе клясічную і вольную музыку. Канцэпцыя праграмы: музыка, якая працягвае традыцыі клясікі: сучасная акадэмічная музыка, авангард, эксперыментальная музыка. У такіх жа рамках разглядаецца і джаз зь ягонымі новымі культурна-нацыянальнымі каранямі – як адзін з напрамкаў сур’езнай музычнай традыцыі, які атрымлівае сваё ўнікальнае разьвіцьце ў кожнай асобнай краіне і рэгіёне.

24-07, 22:53

Фольк-брама

Аўтар: Алег Хаменка

22-07, 23:42

Жыццё з літаратурай

Калі вы хочаце адрозьніваць Алеся Адамовіча ад Андрэя Адамовіча, калі хочаце ведаць чаму Альгерд Бахарэвіч друкуе кнігі выключна ў выдавецтве Логвінава і чаму нельга атрымаць два разы літаратурную прэмію Гліняны Вялес – слухайце аўтарскую перадачу Алеся Аркуша “Жыцьцё зь літаратурай”.

Пятніца

02-09, 11:43

Басовішча назаўсёды!

Аўтар: DJ Zona

Фэстываль Музыкі Маладой Беларусі БАСОВІШЧА адбыўаецца адзін раз у год. Незабыўная атмасфэра ды добрая музыка. Як змагацца з чаканнем наступнага канцэрту? Найлепш уключыць Радыё Рацья ў пятніцу а поўначы - тады якраз зможаце пачуць рэтрансляцыю канцэртаў якія ўдалося нам запісаць падчас фэстывалю БАСОВІШЧА.

02-09, 11:39

Словы з музыкай

Аўтар: Ілёна Карпюк

Жыццё складаецца з двох пластаў: слоў ды музыкі. Шум дрэў гэта ўжо музыка, размова гэта вынік абмену слоў. Бывае, што адно з другім зыходзіцца, калі адмыслова – паўстае песня.

23-07, 00:35

Кошык Рацыі

Аўтар: Натальля Якавенка

Кожную пятніцу ў перадачы Кошык Рацыі вас чакае шмат карыснай інфармацыі, а таксама размовы з цікавымі людзьмі. Кошты на прадукты і прамысловыя тавары на кірмашах і ў крамах. Турыстычныя паездкі за мяжу і па Беларусі. Самае неабходнае са сферы бытавых паслугаў. Праца і адпачынак, а таксама ўсё, што вас хвалюе ў сферы адукацыі, спорту, медыцыны, эканомікі, знойдзе свой адбітак у перадачы Кошык Рацыі.

22-07, 23:18

Культурнае бязмежжа...

Аўтар: Натальля Герасімюк

Межы бываюць розныя – дзяржаўныя, палітычныя, фізічныя і віртуальныя. Межам падапарадкоўваецца амаль усё. Амаль, бо не ўсё можна абмежаваць, закрыць, уціснуць ў пэўны абшар.

Субота

05-10, 16:27

Пункціры

Аўтар: Таццяна Парашутава, Аляксандр Каверкаў

“Пункціры” – штотыднёвая паліталягічна-сатырыстычная праграма ў стылі “інфармацыйны арт”. Асновай выпускаў “Пункціраў” зьяўляюцца найбольш рэзанансныя падзеі тыдня з пункта гледжаньня харызматычных вядучых Аляксандра Каверкава і Тацяны Парашунтавай. Ацэнка пэрсаналіяў і зьяваў адбываецца з пазыцыі посткаляніяльнага сьцёбу і публіцыстычнага экстрэмізму.

02-09, 13:46

Буйным планам

Аўтар: Гражына Вір

Праграма “Буйным планам” — нефармальныя размовы з вядомымі беларусамі ў розных месцах Менску. Новыя людзі і новыя месцы. Гэта можа быць вячэрняя размова ў кабінеце палітыка ці шчырая гутарка з паэтам ў кавярні, а можа лёгкі шпацыр па парку з рок-музыкам... У зоне цікавасці праграмы асабістае жыццё беларускіх “зорак”, іх перавагі ў каханні, модзе і стыле жыцця. Адсутнасць забароненых тэм і наяўнасць 100%-ай шчырасці.

02-09, 13:33

З Бацькаўшчынай у сэрцы

Аўтар: Зміцер Косцін

З Бацькаўшчынай у сэрцы – сумесны праект Радыё Рацыі і Грамадзкага Абяднання Згуртаванне беларусаў свету Бацькаўшчына.

26-07, 21:04

Вынікі тыдня

Аўтар: Сяргей Скулавец

Падзеі мінаючага тыдня заптсаныя журналістамі Радыё Рацыя

23-07, 01:30

Радыё Тузін

Аўтар: Алег Хаменка

“Радыё Тузін” – радыёвэрсыя галоўнага беларускага музычнага гіт-параду.
“Радыё Тузін” - порцыя самай сьвежай і актуальнай беларускай музыкі. Вядучы – Алег Хаменка.
Самыя папулярныя беларускія песьні тыдня слухаем разам з Алегам Хаменкам.

Нядзеля

02-09, 14:21

Падляшскі тыдзень

Аўтар: Радэк Дамброўскі

У праграме асвятляюцца падзеі, якія адбыліся на Падляшшы цягам тыдня, галоўным чынам гэта грамадска-культурныя тэмы. Падзеі, якія датычаць нацыянальных меншасцяў, што пражываюць на Падляшшы, а таксама ўсё, што з імі звязана.

02-09, 14:04

Шчыра за гарбатай альбо з Рацыяй у гасьцях

Аўтар: Яна Запольская

Цікавыя асобы, іх творчы шлях, жыццёвыя прынцыпы і стаўленне да людзей, мары і першае каханне. Пра ўсё гэта пагутарым шчыра, седзячы на канапе з кубачкам гарбаты ў руках. Нязмушаная хатняя абстаноўка і ціхая музыка… Што можа быць лепш для шчырай размовы на самыя розныя тэмы?

26-07, 21:13

Казкі Малышам

Аўтар: Эля Бура

Дзіцячая перадача на Радыё Рацыя

26-07, 21:11

PRESS-EXPRESS

Аўтар: Сяргей Скулавец

Супольны праект Радыё Рацыя і тэлеканалу Белсат
Наша жыццё на старонках выданняў Беларусі, якім чынам журналісты асвятляюць тыя ці іншыя падзеі і якія меркаванні выданняў найбольш цікавыя і грунтоўныя. Галоўныя артыкулы і асноўныя меркаванні ў дзяржаўных і недзяржаўных выданнях. Параўненне па зместу і знешняму выгляду беларускіх газет. Пра ўсё гэта ў супольным праекце Радыё Рацыя і тэлеканала Белсат "Прэс-Экспрэс"

26-07, 21:10

Крыначка

Аўтар: Ання Пятроўская

Духоўная перадача Крыначка кранае тэмы праваслаўя ў Польшчы, Беларусі і за мяжой. На хвалях Радыё Рацья выходзіць раз у тыдзень, у нядзелю.
У перадачы кожны тыдзень – кароткія навіны з жыцця царквы. За імі каляндарыюм святаў на надыходзячы тыдзень.

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя