Архіў

Аляксандр Баразенка - за кратамі

У Мінску арыштаваны і змешчаны ў следчы ізалятар адзін з фігурантаў «Справы 14-і» моладзевы актывіст Аляксандр Баразенка. Супраць хлопца высунута абвінавачанне ў арганізацыі масавых беспарадкаў у студзені бягучага году.
Апошняе выпраўленне: 27.10.2008 19:03

Без цэнтру законатворчай дзейнасці

27 кастрычніка на сваё першае пасяджэнне сабраліся дэпутаты Палаты прадстаўнікоў новага, ужо чацвёртага па ліку, склікання. Першы дзень сваёй працы новыя дэпутаты распачалі з зацвярджэння ўласных паўнамоцтваў – менавіта такую норму прадугледжвае беларускае заканадаўства адносна пачатку працы адноўленага складу Палаты прадстаўнікоў.
Апошняе выпраўленне: 27.10.2008 18:17

На дзень народзінаў да Анатоля Сыса (+фотарэпартаж)

26 кастрычніка легендарнаму беларускаму пісьменніку Анатолю Сысу споўнілася б 49 гадоў. У гэты дзень на ягонай радзіме ў Гарошкаве адбылося Свята паэзіі ў гонар паэта.
Апошняе выпраўленне: 28.10.2008 08:55

Урачысты сход гродзенскай суполкі партыі БНФ

З нагоды 20-годдзя руху БНФ у Гродна адбыўся ўрачысты сход гарадской суполкі партыі БНФ, на якім абмяркоўваліся таксама працоўныя пытанні. А менавіта падвядзенне вынікаў мінулых парламенцкіх выбараў і вылучэнне кандыдытаў ад БНФ на пасаду прэзідэнта ў будучых прэзідэнцкіх выбарах.
Апошняе выпраўленне: 27.10.2008 18:29

Нарастаючы працэс знешніх пазыкаў

26 кастрычніка ў Мінск прыбылі прадстаўнікі МВФ для правядзення перамоў з беларускімі ўладамі аб выдзяленні Беларусі рэзервовага крэдыту у памеры 2 млрд. долараў ЗША. Але паколькі нядаўна іншы – стабілізацыйны крэдыт у тым жа памеры Беларусь папрасіла ў Расіі, цікава даведацца, навошта спатрэбіўся яшчэ адзін. Незалежныя эксперты бачаць у гэтым два аспекты – эканамічны і палітычны.
Апошняе выпраўленне: 27.10.2008 18:21

«Маніфэст» спампавалі 50 тысячаў інтэрнэтчыкаў

Альбом «Маніфэст» гурта "Ляпіс Трубяцкой" спампавалі ў інтэрнэце больш за 50 тысячаў карыстальнікаў, а песьня «Зорачкі» з гэтай праграмы другі раз запар перамагла ў чарце на Тузіна Хітоў. Прадусар «Ляпісаў»: «Нам асабліва прыемна, што нашу беларускамоўную песню спяваюць у Расіі ды Ўкраіне. Гучыць крыху камічна, але якога гонару дадае!»
Апошняе выпраўленне: 27.10.2008 16:45

Максім Мірны вярнуўся ў трыццатку мацнейшых

Пасля тыднёвага перапынку Максім Мірны вярнуўся ў трыццатку мацнейшых тэнісістаў свету, якія выступаюць у парным разрадзе. 27 кастрычніка ў рэйтынгу АТП беларускі спартсмен перамясціўся з 32-га на 27-е месца.
Апошняе выпраўленне: 27.10.2008 16:21

Еўрапейская кааліцыя выходзіць з АДС

Апошняе выпраўленне: 27.10.2008 15:50
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя