Архіў

Ад Бярозаўкі пададзена 6 заявак у склад участковых выбарчых камісій

Шляхам сбору подпісаў грамадзян у Бярозаўцы былі вылучаныя 6 чалавек ва ўчастковыя выбарчыя камісіі, у тым ліку 5 з іх з’яўляюцца сябрамі зарэгістраванага “Руху “За Cвабоду” і 2 прадстаўляюць Партыю БНФ, адзін з якіх вылучаны таксама партыўным спісам ад раённай структуры партыі.
Апошняе выпраўленне: 07.03.2010 17:59

Грыбаўскайтэ запрасіла Лукашэнку на святкаванне 11 сакавіка

Крыніцы тэлеканала „Lietuvos ryto televizija” ў МЗС Літвы паведамляюць, што літоўскія дыпламаты ўручылі персанальнае запрашэнне прэзідэнта Літвы Далечы Грыбаўскайтэ кіраўніку Беларусі Аляксандру Лукашэнку на святкаванне 20-годдзя незалежнасці Літвы 11 сакавіка.
Апошняе выпраўленне: 08.03.2010 10:56

Кніга пра беларусаў у Польшчы

Намаганнямі галоўнага рэдактара часопіса “Arche” Валера Булгакава летась пабачыла свет шэраг кніг беластоцкіх гісторыкаў Алега Латышонка і Яўгена Мірановіча. Гэтымі днямі рыхтуецца яшчэ адна кніга з гэтай серыі – гэта манаграфія Яўгена Мірановіча, прысвечаная беларускаму руху ў Польшчы.
Апошняе выпраўленне: 07.03.2010 17:12

На Наваградчыне расчараваныя новымі гаспадарамі Лаўрышанаўскай царквы

У Лаўрышава пачалі адраджаць манастыр і мясцовую царкву перадалі манастыру. Новыя ўладальнікі вырашылі, што на іконах Успенскай царквы ручнікам няма месца, і спалілі іх на вогнішчы.
Апошняе выпраўленне: 07.03.2010 16:09

"Містэр Кот" у Гродне

У Гродне сёння праходзіць міжнародная выстава катоў. У Гарадскім палацы культуры на трэцім паверсе размясціліся стэнды 72 сяброў клубу аматараў катоў, якія з’ехаліся з усёй Беларусі.
Апошняе выпраўленне: 07.03.2010 15:54

Аўтавыстава завяршыла сваю працу ў Гродне

Завяршыла працу ў Гродне першая спецыялізаваная аўтавыстава. Дзевяць дзён гродзенцы маглі пазнаёміцца, праехацца і нават купіць новы аўтамабіль розных сусветных марак, якія прадстаўлены ў Беларусі.
Апошняе выпраўленне: 07.03.2010 15:55

Вылучылі 75 прадстаўнікоў ва ўчастковыя выбарчыя камісіі

У Брэсцкай вобласці апазіцыйныя партыі вылучылі 75 прадстаўнікоў ва ўчастковыя выбарчыя камісіі па выбарах у мясцовыя саветы, якія пройдуць 25 красавіка. Як паведаміў старшыня абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Маслоўскі, іх структура вылучыла 14 актывістаў (з іх 13 — у Брэсце), Партыя БНФ — 28 (19), Беларуская партыя левых "Справядлівы свет" — 26 (16), Аб'яднаная грамадзянская партыя — 7 (7).
Апошняе выпраўленне: 07.03.2010 12:51

Канцэрт Rammstein у Мінску

Апошняе выпраўленне: 07.03.2010 12:46

БХД не збіраецца адмаўляцца ад удзелу ў выбарах

Аргкамітэт па стварэнні партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя выказаў намер працягваць удзел у мясцовых выбарах нягледзячы на ціск і рэпрэсіі. У заяве пад назвай "Рэжым абвясціў вайну БХД" адзначаецца, што за апошнія тры тыдні дзясяткі актывістаў, "у першую чаргу вылучэнцы на мясцовых выбарах і члены іх ініцыятыўных груп", падвергнуліся ціску і "адкрытым рэпрэсіям" з боку ўладаў.
Апошняе выпраўленне: 07.03.2010 11:55

Беларусь прайграла Італіі ў матчы Кубка Дэвіса

Мужчынская зборная Італіі па тэнісе атрымала датэрміновую перамогу над камандай Беларусі ў матчы першага круга 1-й групы Еўра-Афрыканскай зоны Кубка Дэвіса. У другім раўндзе Італія сустрэнецца з Галандыяй за права выступіць у плей-оф Сусветнай групы. Беларуская зборная будзе змагацца за захаванне месца ў 1-й групе ЕАЗ.
Апошняе выпраўленне: 07.03.2010 11:20

У Беластоку праходзяць Дні Культуры Крэсаў (фота)

У Падляшскай оперы і філармоніі адкрывалі гэтыя мерапрыемствы віленскія артысты з гурта «Трачане», а таксама салісты і музыкі гродненскага хора «Глос над Нёмна», якія прадставілі на канцэрце сваю адмысловую праграму.
Апошняе выпраўленне: 07.03.2010 16:15
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя