Архіў

Хакейны чэмпіянат свету 2015 года пройдзе ў Чэхіі

Апошняе выпраўленне: 21.05.2010 21:36

У Мінску класіка нямога кіно

Тапёрскае майстэрства адраджаецца ў Мінску ўпершыню за амаль 80 год. Прафесія тапёра знікла з прыходам гукавых кінафільмаў, а таму знікла патрэба ў музычнай агучцы стужак.
Апошняе выпраўленне: 21.05.2010 18:38

Малады фронт запрашае Мінюст на свой з'езд

Малады Фронт накіраваў запрашэнне ў Міністэрства Юстыцыі на ўстаноўчы з’езд свайго моладзевага аб'яднання, паведаміў прэс-сакратар “Маладога фронту” Станіслаў Стэсік. Рэгістрацыйны сход арганізацыі адбудзецца 30 траўня, і маладафронтаўцы вырашылі паказаць, што яны гатовыя ісці на кантакт з Мінюстам.
Апошняе выпраўленне: 21.05.2010 17:28

Захацелі – дазволілі, захацелі - забаранілі

Супрацоўнікі Маскоўскага РАУС горада Брэста скасавалі дазвол на нашэнне газавага пісталета і канфіскавалі сам пісталет у каардынатара руху “За свабоду” па Брэсту Дзяніса Турчыняка. Падставай для такіх дзеянняў міліцыі паслужыла адміністрацыйная справа супраць Дзяніса Турчыняка, прыцыягненне да якой адбылося год таму.
Апошняе выпраўленне: 21.05.2010 17:17

Уладзімір Някляеў не спадзяваўся выйсці на волю так рана

Уладзімір Някляеў быў гатовы і да больш жорсткага варыянту развіцця падзеяў – па словах лідэра грамадскай кампаніі “Гавары праўду!”, які быў затрыманы ў аўторак 18 траўня, ён ужо рыхтаваўся як найменш да трохгадовага тэрміну зняволення.
Апошняе выпраўленне: 21.05.2010 15:08

Новая кніга паэзіі Валерыі Куставай

Беларуская паэтка новай генерацыі, вядомая аматарам паэзіі як у Беларусі, так і па-за яе межамі, Валерыя Кустава рыхтуе да выхаду новую кнігу сваіх вершаў. Як зазначыла аўтарка, канцэпцыя вывераная, кніга ўжо складзеная і знаходзіцца на рэдактуры, пасля чаго пойдзе на афармленне і ў друк.
Апошняе выпраўленне: 21.05.2010 15:22

Пераварот у Вялікабрытаніі

Апошняе выпраўленне: 21.05.2010 14:02

Швецыя згуляе з Чэхіяй, а Расія — з Германіяй

У паўфіналах 74-га чэмпіянату свету па хакеі ў Германіі 22 мая Швецыя згуляе з Чэхіяй, а Расія — з гаспадарамі першынства. Зборная Беларусі ў плей-оф не трапіла, заняўшы пятае месца ў групе Е і 10-е ў агульнай табліцы.
Апошняе выпраўленне: 21.05.2010 13:45

Някляеў, Вазняк і Дзмітрыеў на волі (абнаўляецца)

Усе затрыманыя актывісты грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду" былі вызваленыя каля першай гадзіны паводле беларускага часу. Міліцыянты пакінулі іх у цэнтры Мінска без асабістых рэчаў. Ніякіх абвінавачванняў ім не было выстаўлена.
Апошняе выпраўленне: 21.05.2010 13:33

Газпром можа абмежаваць пастаўкі газу ў Беларусь

"Газпром" можа абмежаваць пастаўкі газу ў Беларусь, калі яна не верне запазычанасць перад манапалістам у памеры 137 млн. долараў, паведамляюць расійскія "Ведомости" са спасылкай на крыніцы, блізкія да газавага канцэрна.
Апошняе выпраўленне: 21.05.2010 13:03

Кардынал Казімір Свёнтэк у рэанімацыі

Апошняе выпраўленне: 21.05.2010 12:57

Сяргей Мартынаў у Сопаце абмяркуе “Усходняе партнёрства”

Міністар замежных справаў Беларусі Сяргей Мартынаў прыме ўдзел у нефармальнай сустрэчы кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў краін-удзельніц “Усходняга партнёрства”, якое пройдзе 24 траўня ў Сопаце.
Апошняе выпраўленне: 21.05.2010 12:46
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя