
03-07, 14:16
Цяпер у Менску поўнай хадой ідуць святкаванні, прысвечаныя дню вызвалення Менску ад нямецкіх захопнікаў, якое адзначаецца, як Дзень незалежнасці краіны. Роўна год таму свята завершылася трагедыяй. Падчас канцэрту перад стэлай “Менск-горад-герой” ў прысутнасці поўмільёна чалавек выбухнула самадзейнае прыстасаванне, начыненае гайкамі. Тады пацярпелі 54 чалавекі, большасць з якіх былі шпіталізаваныя. Да шчасця, абышлося без смяротных сыходаў. Што змянілася праз год ад выбуху і як прасунулася следства ў гэтай таямнічай справе?

03-07, 09:33
3 ліпеня Беларусь адзначае Дзень Незалежнасці і 65-годдзе вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Сёння па ўсёй краіне пройдуць святочныя мерапрыемствы.

02-07, 15:42
Міліцыянты затрымалі ў Будславе актывістаў аргкамітэту дзеля стварэння Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Паўла Севярынеца, Дзяніса Лаеўскага, Паўла Батуева і Генадзя Фарына. Актывісты раздавалі газету "Крыніца", якая з'яўляецца рэлігійным выданнем, выходзіць тыражом 299 асобнікаў і змяшчае матэрыялы пра стан справаў з захаваннем правоў вернікаў і свабоды сумлення.

03-07, 10:29
Член Кангрэса ЗША Крыстафер Сміт лічыць, што палітыка еўрапейцаў у адносінах да Беларусі павінна быць «больш залежнай ад ступені ўдзелу ў тым, што датычыцца выканання ўзятых на сябе (Беларуссю – DELFI) абавязанняў».

02-07, 10:07
Пасол Вялікабрытаніі ў Беларусі Найджэл Гулд-Дэвіс не сумняваецца, што Швецыя будзе садзейнічаць паспяховай рэалізацыі праграмы Еўрасаюза "Усходняе партнёрства". Пра гэта дыпламат заявіў 1 ліпеня ў Менску на прэс-канферэнцыі, прысвечанай пачатку шведскага старшынства ў ЕС у другім паўгоддзі 2009 года.

03-07, 09:09
Як паведаміў Радыё Рацыя беспрацоўны, былы настаўнік з вёскі Новая Гаць, што ў Івацэвіцкім раёне, Валянцін Кавальчук, ён адмовіўся ад дактыласкапіі, што прапаноўвалася ў павестцы, падпісанай начальнікам ваенна-ўліковага стала Святавольскага сельвыканкама Валянцінай Басалай. Па словах Кавальчука, на дактыласкапію, якая ў позве названа “деласкапіяй”, яго запрашалі ў памяшканне сельсавета ў сувязі з выбухам у Менску ў мінулым годзе.

02-07, 11:27
Ініцыятыва пракуратуры Гарадзенскай вобласці па даследаванню сацыяльных уяўленняў насельніцтва аб карупцыі прынесла нечаканыя вынікі: абсалютная большасць рэспандэнтаў лічыць, што супрацоўнікі дзяржаўных установаў з’яўляюцца галоўнымі хабарнікамі.
02-07, 10:39
У Сенатарскай зале гарадзенскага Новага замка адкрылася выстава “Памяць”, прысвечаная 65-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашыстоўскіх захопнікаў. Экспазіцыя прадстаўленая найлепшымі творамі беларускіх мастакоў, графікаў, скульптараў на ваенную тэматыку, якія паўсталі ў 1940-1980-я гады.

01-07, 21:54
Прадстаўнікі Аб’яднаных дэмакратычных сілаў Берасцейскай вобласці ў рамках доўгатэрміновай праграмы “Супрацоўніцтва замест канфліктаў “ наведалі Украіну пад час святкавання 300-годдзя Палтаўскай бітвы.

03-07, 13:50
Ужо падведзены вынікі нацыянальнай філатэлістычнай выставы, прымеркаванай да 65-годдзя вызвалення Менска ад нямецкіх захопнікаў. Краязнаўцы Мікалай Быхаўцаў з Ваўкавыску і Лявон Карповіч з Лунна прадставілі свае калекцыі па-беларуску.

03-07, 12:39
Еўрапейская мова праз беларускую. На сённяшні дзень у межах праекту выдавецтва “Радыёла-плюс” выдадзеныя кароткія граматыкі лацінскай, польскай, латышскай, шведскай і англійскай моваў. Пры канцы 2008 году была заснаваная новая кніжная серыя - “Беларускія ЕўраГраматыкі”.

03-07, 10:22
Беларусь і Расія падпісалі мемарандум адносна ўмоў пастаўкі прадукцыі жывёльнага паходжання з Беларусі ў Расію і мемарандум у сферы кантролю за бяспекай імпартнай і экспартнай прадукцыі рыбалоўства і аквакультур. Аб гэтым гаворыцца ў паведамленні Федэральнай службы па ветэрынарнаму і фітасанітарнаму нагляду (Рассельгаснагляд), размешчаным на яе афіцыйным сайце.

02-07, 09:11
Беларусь наведае міністр энергетыкі і нафты Венесуэлы Рафаэль Рамірэс, які з'яўляецца таксама сустаршынёй сумеснай беларуска-венесуэльскай камісіі па супрацоўніцтве. Візіт, мэта якога - практычнае вывучэнне дзеючых дамоўленасцей паміж Беларуссю і Венесуэлай, чакаецца ў бліжэйшыя дні. Плануецца падпісанне новых кантрактаў у сферы нафтаздабычы, асваення новых радовішчаў нафты.

03-07, 09:29
З перамогі стартавалі футбалісты мінскага "Дынама" ў Лізе Еўропы, якая прыйшла на змену Кубку УЕФА. 2 ліпеня ў першым матчы першага кваліфікацыйнага раунда падапечныя Славалюба Мусліна выйгралі на сваім полі ў македонскай "Рэновы" з лікам 2:1 (Кісляк, 72, з пенальці, Страхановіч, 88 — Ібраімі 41).

02-07, 09:18
25-гадовы нападаючы футбольнай зборнай Беларусі Віталь Радзівонаў вярнуўся ў БАТЭ, паведамляе сайт барысаўскага клуба. Апошнія паўгода форвард на правах арэнды выступаў за нямецкі "Фрайбург", які заваяваў пуцёўку ў бундэслігу. У чэмпіянаце другой бундэслігі Радзівонаў правёў 12 матчаў. Тэрмін арэнды нападаючага завяршыўся 30 чэрвеня.

03-07, 15:43
Былому спікеру беларускага парламанту Станіславу Шушкевічу Люблінскі каталіцкі унівэрсітэт прысвоіў ганаровае званне доктара ганорыскаўса. Урачыстасць была прымеркавана да 440-ых угодкаў падпісання Люблінскай уніі, якая дала пачатак існавання супольнай польска-літоўскай беларускай дзяржавы.

03-07, 09:45
Венесуэла спыніла пастаўкі нафты ў Гандурас, заявіў прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес. Па яго словах, гэта зроблена ў якасці меры, якая дэманструе асуджэнне вайсковага перавароту супраць прэзідэнта Мануэля Селайі. Бліжэйшым часам меркавалася накіраваць у Гандурас чарговы танкер у адпаведнасці з дамовай краін-чальцоў рэгіянальнага аб'яднання PetroCaribe.

| EUR | 3 983.24 |
| USD | 2 828.00 |
| RUB | 90.86 |
| LVL | 5 681.57 |
| LTL | 1 154.64 |
| PLN | 913.75 |
| UAH | 370.64 |